^ Back to Top

Майстар з Баранавічаў робіць драўляных пазла-цмокаў (фота)

Піша наш сталы чытач, студэнт курсаў "Мова Нанова - Баранавічы" Яўген Герасіменка:

"Надоечы на адным з мерапрыемстваў, вядомых як Мова Нанова, зафіксаваў вачыма нестандартнага дзядзечку. Пазней я зацікавіўся, хто гэта і чаго ён такі творчы, і даведаўся, што ён робіць класныя штукі з дрэва. Увогуле гэта ўсё не важна, цікава тое што ён робіць, а менавіта - гэта драўляныя цмокі! Складаюцца з  некалькіх частак. Здаецца, ён нават прадае свае вырабы. Сам дзядзечка з Баранавіч і клічуць яго Віктар Дарковіч. Старонка ў сацыяльнай сетцы: vk.com/kizz333"

Дзякуем Яўгену за вестку! Дасылайце свае цмачыныя навіны на belaruskicmok@gmail.com!

Фота са старонкі Віктара Дарковіча.