Агульнавядомую рэч, што Гомельшчына -- гэта край Цмокаў, узяла на ўзбраенне фабрыка "Спартак". У сталічных крамах мы знайшлі два віды цмачынага шакаладу -- карамельны і шакаладны. Шакалад з шакаладным начыннем -- во дзе Цмокавы прадзелкі!
Гомельскі (Палескі) Цмок на выяве вельмі мілы і добразычлівы. Магчыма, таму, што гэта яшчэ маленькае Цмачанятка?..
А каб людзі не пераймаліся, кандытары пазначылі на адвароце, што цмачыны шакалад для Гомельшчыны -- гэта "звычайная" рэч.
Будзьма цмокамі!