Гэтую фаянсавую талерку з выявай беларускага Цмока знайшоў наш карэспандэнт у Музеі гісторыі Магілёва, які месціцца ў адноўленай гарадской ратушы.
На таблічцы пазначана, што талерка выраблена ў ХІХ стагоддзі. Як удакладнілі супрацоўнікі музея, гэтая талерка прызначалася не для ежы, а была вырабленая як насценная дэкаратыўная. Дакладная дата -- 1857 год. Музей набыў талерку ў жыхаркі Магілёва. Без сумневаў -- перад намі адна з разнавіднасцяў беларускага Цмока: Цмок Магілёўскі звычайны.
Для такой каштоўнай знаходкі музейшчыкі вырабілі спецыяльную драўляную вітрыну з замком.
Цмок Магілёўскі звычайны быў вялікім прыгажуном!
Музейшчыкі, як вопытныя людзі, знайшлі для талеркі адпаведнае месца -- усяго за некалькі метраў ад набытага ўсёй краінай у мінулым годзе Статута ВКЛ. Як памятаем, у гэтым Статуце быў адпаведны артыкул "У абарону Цмока".
Будзеце ў Магілёве -- абавязкова зазірніце ў ратушу паглядзець на талерку з Цмокам магілёўскім звычайным!