Павел Бераговіч (Падкарытаў) выклаў здымак Цмока ў сваім фэйсбуку з каментаром "Беларусі Цмок ляціць".
Спадар Павел вядомы ў Беларусі тым, што набыў сядзібу ХІХ стагоддзя ў Падароску Ваўкавыскага раёна і аднаўляе яе, каб зрабіць Музей беларускай шляхты. Таксама спадар Павел -- заснавальнік літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча для маладых аўтараў.
Дарэчы, выпадкі, калі Цмок з'яўляецца ў выглядзе воблака -- не адзінкавыя. Вось які здымак нам удалося адшукаць у інтэрнэце: