^ Back to Top

Цмокі “ўпалявалі” 109 беларускіх птушак за дзень! (фота)

Ніводная птушка ў часе “палявання” не пацярпела. Birdrace – спаборніцтва між камандамі арнітолагаў, сэнс якога: пабачыць на свае вочы як мага болей птушак цягам аднаго дня і зафіксаваць іх.

kicel2

Момант спаборніцтва. Фота: ptushki.org

У гэтым годзе Birdrace адбыўся 7 верасня. Удзельнічалі 13 каманд, у складзе кожнай было па 4 чалавекі. Старты каманды ўзялі ў розных мясцінах: у Тураве, на Шаркоўшчыне, у Кобрыне, Гомелі, у Гарадзенскім раёне, Мінску, Брэсцкім раёне, Пінску...

kicel1

На здымку: каманды "Цмокі" і Turov Team Фота: ptushki.org

Перамагла каманда пад назвай “Цмокі” – яны ўбачылі і зафіксавалі ажно 109 відаў птушак за адзін дзень. А гэта – палова ад усіх відаў беларускіх птушак!

Каманда TurovTeam таксама фінішавала з вынікам 109 відаў – аднак “Цмокі” былі першыя, таму перамога дасталася ім. Для прыкладу: каманда, якая заняла апошняе месца, зафіксавала ўсяго 35 відаў птушак.

Як прызнаўся сайту Cmok.budzma.org вядомы арнітолаг Дзяніс Кіцель, ідэя даць сваёй камандзе назву “Цмокі” прыйшла яму пасьля ўдзелу ў экспедыцыі “У пошуках Цмока!” у Белавежскую пушчу. Рэпартаж з гэтай экспедыцыі з’явіцца неўзабаве на нашым сайце.

На здымках – Дзяніс Кіцель, які цяпер здымае ўсе новыя віды птушак пад нашай фірмовай шыльдай “Тут жыве беларускі Цмок!”.

kicel3

kicel4

Віншуем “Цмокаў”!