Урачыстае адкрыццё адбылося ўчора пры ўдзеле дырэктаркі кнігарні Кацярыны Пікірэні і арт-дырэктара Паўла Касцюкевіча, які адмовіўся фатаграфавацца, бо "здымкі забіраюць у чалавека частку душы".
Выявілася, што Кацярына і Павел -- гарачыя прыхільнікі праекта "У пошука Цмока". Таму на прапанову змясціць у кнігарні нашую легендарную шыльду пагадзіліся адразу.
Дырэктарка кнігарні "ЛогвінаЎ" Кацярына Пікірэня
Шыльда была прымацаваная на трафейнае піяніна, якое стаіць адразу пры ўваходзе. Тым болей, паводле словаў Кацярыны, адтуль напраўду часам даносяцца таямнічыя гукі і рыкі. УВАГА! Раім асцярожна зазірнуць пад верхняе вечка піяніна ;)
Такім чынам, цяпер кожны наведнік кнігарні "ЛогвінаЎ" можа зрабіць сабе фота на памяць. Дасылайце такія здымкі на belaruskicmok@gmail.com, напішыце пару словаў пра сябе і пра свае стасункі з Цмокам -- і ўбачыце сябе на нашым сайце!
Адрас кнігарні: пр-т Незалежнасці, 37а (метро Плошча Перамогі).
Вашая ўстанова знаходзіцца ў цэнтры Мінска, у вас шмат наведнікаў -- і вы таксама хочаце мець такую шыльду на бачным месцы? Пішыце нам -- і мы разгледзім вашую прапанову!
Будзьма Цмокамі!