^ Back to Top

На сцягу Пружанаў будзе Цмок! (фота)

Цмок ужо ёсць на гербе Пружанаў. А дакладней -- Змей, які, як вядома, ёсць родным братам Цмока.

Гэты герб надала гораду ў 1588 годзе (разам з Магдэбургскім правам) Ганна Ягелонка, дачка каралевы Боны Сфорца.

За часам смуты герб быў скасаваны, а ў 1998 годзе зноўку заняў сваё пачэснае месца ў гісторыі Пружанаў.

Дарэчы, гэты герб выразна перагукаецца з родавым гербам роду Сфорцаў -- пра гэта мы распавядзем падрабязьней у наступным матэрыяле.

А цяпер Цмок рыхтуецца заняць сваё годнае месца і на сцягу Пружанаў (і Пружанскага раёна). На сайце пружанскай газеты "Раённыя будні" адбываецца галасаванне за найлепшы варыянт. Можна смела сцвярджаць, што Цмок на сцягу будзе напэўна -- бо ён прысутнічае на ўсіх шасці прапанаваных варыянтах. Інфармацыю пра гэта нам паведаміў чытач Зміцер Патапчук. 

Пакуль што наперад вырываецца варыянт нумар 2, які набраў ужно 40%.

Будзьма сачыць за абраньнем сцягу Пружанаў!