^ Back to Top

Фатограф Дзяніс Раманюк зняў Цмока ў Аршанскім раёне (фота)

Сам Дзяніс Раманюк, каб не палохаць людзей, пракаментаваў эты здымак так:

"Вядомы сімвал Дао — сімвал жыцьцёвага шляху, які спалучае жаночы і мужчынскі пачатак. Аднойчы я разгледзеў яго на Аршаншчыне. Утварыўся ён з вады і раскі дзякуючы намаганьням ветру. Зь зямлі яго разгледзець было б немагчыма. Ды і сама малюткая азярынка Чырвонае Вочка схаваная ў непраходным балоце сярод лесу".

 

Тым часам, ужо сёння гэты здымак Цмока можна будзе ўбачыць у самым цэнтры Мінска!

Вось як анансуе выставу Дзяніс Раманюк у сваім фэйсбуку:

"Мастацкая галерэя інтэрнэт-партала TUT.BY запрашае на фотавыставу «Беларусь сінявокая» Дзяніса Раманюка. 

Дзяніс Раманюк эфектна паказвае незвычайную прыгажосць вадаёмаў Беларусі і выразна дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі «Сінявокая Беларусь» і «Край блакітных азёр», якія сталі сапраўдным народным брэндам. Фотавыстава «Беларусь сінявокая» — гэта ўнікальнае падарожжа за «блакітным скарбам» беларускай прыроды.

Адкрыццё фотавыставы адбудзецца 10 кастрычніка (чацвер) а 19-й гадзіне.
Адрас: Мінск, вул. В.Харужай, 1а, 6-ы паверх, офіс TUT.BY (уваход з правага боку будынка гандлёвага цэнтра «Сілуэт»). Галерэю можна наведаць у любы дзень з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00. Уваход вольны".