^ Back to Top

Сфоткайся з Цмокавай шыльдай - атрымай прыз!

Сябры! Суперконкурс з суперскладанымі ўмовамі!

1. Сфоткайцеся з Цмокавай шыльдай у кнігарні "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а) альбо з самім цмокам, які сядзіць ўсярэдзіне піяніна

2. Змясціце фотку ў сябе ў фэйсбуку ці ўкантакце (калі няма акаўнта, то можна дасылаць нам на мэйл)

3. Дашліце спасылку нам на адрас belaruskicmok@gmail.com

4. Атрымайце файны цмачыны прыз ад кампаніі "Будзьма беларусамі"!

Будзьма цмокамі!

Шыльда была прымацаваная на трафейнае піяніна, якое стаіць адразу пры ўваходзе. УВАГА! Раім асцярожна зазірнуць пад верхняе вечка піяніна ;)

PS Вашая ўстанова знаходзіцца ў цэнтры Мінска, у вас шмат наведнікаў -- і вы таксама хочаце мець такую шыльду на бачным месцы? Пішыце нам -- і мы разгледзім вашую прапанову!