^ Back to Top

У менскім Лошыцкім парку знойдзена галава Цмока (фота)

-- Шпацыраваў па ўлюбёным Лошыцкім парку -- і раптам бачу: Цмок!.. -- распавёў Уладзімір Валожынскі, стваральнік сайта "Мінск стары і новы". -- Адразу прыгадаў пра ваш сайт, вырашыў сфатаграфаваць і даслаць.

Спадар Уладзімір кажа, што лепей не паведамляць шырокай публіцы дакладнае месцазнаходжанне галавы.

-- Не хапала яшчэ, каб паляўнічыя за цмокавамі галовамі настрапалілі вушы!.. -- усміхаецца спадар Валожынскі. -- Да таго ж, можа, яна не акамянелая? Можа, Цмок проста спіць пад зямлёй, а галаву выставіў, каб дыхаць?.. Тады яго лепей дакладна не турбаваць!..

Шаноўныя чытачы, дасылайце і вы свае цмачыныя цікавосткі на адрас belaruskicmok@gmail.com

Будзьма цмокамі!