^ Back to Top

Гамельчукі нанеслі на мапу горада месцажыхарства Цмока! (фота)

Гамельчукі чарговы раз вырываюцца наперад у праве звацца Цмачыным краем (як вядома, там Цмокі жылі на падворках замест сабак). Гэтым разам вылучылася вядомая моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака”. Удзельнікі "Талакі" стварылі Альтэрнатыўную мапу горада.

Нас тут цікавіць пункт 46. Глядзіце: жоўценькі, у цэнтры!

А цяпер - чытайце!

Наша рэдакцыя правяла незалежнае расследаванне. Выснова: пад нумарам 46 хаваецца таямнічы дом па вуліцы Савецкай, 4. Як вядома, яго ўпрыгожваюць выявы сапраўдных цмокаў!

Агульны від мапы:

Вокладка мапы:

Паводле непацьверджанай інфармацыі нашага карэспандэнта, гамельчукі па парозе таго, каб выйсці на Цмокамайдан з рэзкім патрабаваннем: перайменаваць Гомельскую вобласць у Цмокельскую вобласьць, а Гомель - у Цмокель.

PS Спампаваць усю Альтэрнатыўную мапу Гомелю і пачытаць пра яе больш МОЖНА ТУТ.