Вось якія легенды даслаў нам гамельчук Яўген Меркіс:
"Цмокі - такія істоты, што кроўю людской піталісь. Пілі яе. I ў ската кроў пілі, але больш у людзей. А каго такі цмок пакусаў, чыей краві папіў, той сам станавіўся цмокам і тоже кроў піў. А ўбіць Іх нельзя была. Не ўміралі ані. Толька еслі асінавы кол у самае серца забіць, то яны ўміралі і не маглі ўжо шкодзіць. А так нічога іх не брала. Выходзілі цмокі толька ночью. Сонца баялісь...."
Запісанаў в.Капаткевічы Петрыкаўскага р-на ад Мініч Вольгі Мікалаеўны, 1934 г.н. студэнткай Усавай Л.
Цмоки очень шкодили людям. Выходили они, появлялись ночью. Однажды ночью я услышала, што корова в хлеве неспокойно стоит, и пошла туды. А там вижу, здаровы вужача пьёт молоко. А я то думаю, чего моя корова мало молока стала давать. Я его вилками. Не убила, але ж больш ён не появлялся.
Запісана ў в.Капаткевічы Петрыкаўскага р-на ад Сарокінай Ефрасінні Пятроўны, 1918 г.н. студэнткай Усавай Л.
Крыніца: Зборнік: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна- этнаграфічны зборнік. - ЛМФ "Нёман", 2003. - 320 с. Ст. 170-171 Цмок