^ Back to Top

Цмок Уручанскі

 

Верш Уладзіміра Сіўчыкава ўвайшоў у свежаскладзеную дзіцячую кніжку "Чароўны аловак".

Цмок Уручанскі

 

У мікрараёне мінскім

Цмок,

Як добры чараўнік,

Пасяліўся без прапіскі

На адліжны сакавік.

 

Мо прытупаў ад Нямігі

У зацішлівы лясок,

Патлумачыў нам на мігах,

Што ён свойскі “дзядзька” цмок,

 

Не зласлівы,

А рахманы

Трохгаловы велікан,

Што ніколі не падмане

Маладзенькіх гараджан.

 

Крылы трэ яго “на шчасце”

Шчабятлівая дзятва,

Раніцой вітае часта

З вокнаў дома 32.

 

Як чароўнае сініцы

Пры музейных валунах,

Ён мне часам нават сніцца

У салодкіх мройных снах.

 

Мо папраўдзе

Паўз аптэку

Свежых пагартаць газет

Ходзіць у бібліятэку,

Вандраваць у інтэрнэт

 

Вызнаць цмокавы навіны

Пра далёкіх сваякоў

З Англіі ды з Украіны,

Пра сяброў-палешукоў...

 

Шэсць вачэй,

Дык пільна гляне

Наш любімы педагог.

На сасновае паляне

Ён бацькам

Спакой

Збярог.