- Калі ўбачыла - вачам сваім не паверыла!.. - усхвалявана кажа Ніна Шыдлоўская, якой і пашчасціла зрабіць некалькі здымкаў Цмока ўвечары 26 красавіка. - Я і раней з прыдыханнем ставілася да цмокаў, сачыла за ўсімі навінамі на сайце cmok.budzma.org... Але і падумаць не магла, што выпадзе такая ўдача - убачыць Цмока на ўласныя вочы!..
Паводле Ніны Шыдлоўскай, Цмок з'явіўся ёй у небе над Бараўлянамі. Абрысы гэтага міфічнага волата былі настолькі ясныя, што ані пераблытаць з чым, ані памыліцца было проста немагчыма. Як сведчыць Ніна Шыдлоўская, Цмок даволі хутка праляцеў у бок цэнтра сталіцы і схаваўся за аблокамі.
- Толькі і паспела, што зрабіць пару кадраў - ажно рукі ад хвалявання трэсліся!.. - кажа спадарыня Ніна.
Шаноўныя чытачы, калі вам удасца зафіксаваць далейшы рух Цмока - просім неадкладна паведаміць у рэдакцыю на мэйл belaruskicmok@gmail.com!
UPD Пасля апублікавання навіны нам прыйшоў здымак ад фэйсбук-юзэра El Mariachi з каментаром: "Вось вас яшчэ адзін здымак, у добрай якасці. Блукаў па Цнянцы і таксама заўважыў! Быў уражаны, але ўзяў сябе ў рукі - і пастараўся, каб рукі не трэсліся!"