^ Back to Top

Беларускі Цмок дабраўся да Непала і Венецыі (фота)

Як вядома, беларускі Цмок -- ментальны нашчадак вялікага князя Усяслава Чарадзея. Якому "ў Полацку пазвоняць ютрань рана званы Святое Сафіі -- а ён той звон чуе ў Кіеве". Так і наш Цмок, аблятаючы ўладанні ў Лепелі і Гомелі -- не забываецца і на замежныя візіты.
 
Псіхолаг і журналістка Алеся Сіўчыкава сустрэла Цмока ажно ў Непале. Алеся лічыць, што непальскія цмокі -- браты цмокам беларускім, хіба што выдаюць крыху падобнымі да ільвоў.
 
У якасці аргумента Алеся высылае свае сёлетнія здымкі са сталіцы Непала -- горада Катманду.
Непальскія Цмокі
 
Алеся Сіўчыкава
 
А вядомы мецэнат Павел Бераговіч напаткаў Цмока ў Венецыі. Павел перакананы, што венецыянскія вытворцы сувеніраў натхняліся няйначай творам Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", дзе дасканала апісаны такі самы Цмок.
 
Павел Бераговіч
 
Венецыянскі Цмок
 
 
 
 
 
Сябры! А дзе бачылі нашага Цмока вы? Лістуйце на belaruskicmok@gmail.com!