Наведнікі нашага сайта з усёй Беларусі працягваюць слаць сведчанні і здымкі з'яўлення Цмока.
Гэтак, Кацярыны Раманчык вандравала па Шчучыншчыне, ажно як напаткала мілавіднага Цмока, які ёй нават падміргнуў. Кацярына прыкладае эфектны здымак.
Сяржук Васілеўскі быў па справах свае фірмы "Каляровы парасон" у Гародні. Як яму з'явіўся Цмок на дэкоры адной з гарадзенскіх хат.
Чытачка з Полацка Вера Ашуева пабачыла ў Воршы дзвюхгаловага Цмока каля цяплічнай гаспадаркі чыгункі, куды паехала за кампанію са сваёй сяброўкай.
Шаноўныя чытачы, а дзе бачылі Цмока вы? Дасылайце сведчанні, здымкі і відэа на адрас belaruskicmok@gmail.com !