^ Back to Top

Цмок заўважаны ў Любляне і Лондане (фота)

Пакуль у Беларусі ідзе жніво, сваякі нашага Цмока (ці ён сам?..) заўважаюцца па ўсёй Еўропе!
 
Пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў даслаў некалькі здымкаў з подпісамі.
 
 
Цмокі хораша, па-гаспадарску пачуваюцца па ўсёй Еўропе, да прыкладу, на мастах Любляны.
Фота Махмуда Салімана
 
 
Маркетолаг і журналістка Алеся Сіўчыкава (на фота) адшуквае цмокаў ня толькі ў высакагорным Непале, але і ў брытанскай сталіцы Лондане.
 
Калі згадаць, што  нашыя князі ды каралі былі ў сваяцтве з манаршымі еўрапейскімі дварамі, а кароль Чарльз І Сьцюарт даваў баль і ладзіў паляваньне ў гонар князя Багуслава Радзівіла, дык чаму не дапусьціць, што і цмокі з туманнага Альбіёна -- сваякі нашым, беларускім?
 
 

Дасылайце свае цмачыныя навіны на адрас belaruskicmok@gmail.com!