Піша наш сталы чытач, студэнт курсаў "Мова Нанова - Баранавічы" Яўген Герасіменка:
"Надоечы на адным з мерапрыемстваў, вядомых як Мова Нанова, зафіксаваў вачыма нестандартнага дзядзечку. Пазней я зацікавіўся, хто гэта і чаго ён такі творчы, і даведаўся, што ён робіць класныя штукі з дрэва. Увогуле гэта ўсё не важна, цікава тое што ён робіць, а менавіта - гэта драўляныя цмокі! Складаюцца з некалькіх частак. Здаецца, ён нават прадае свае вырабы. Сам дзядзечка з Баранавіч і клічуць яго Віктар Дарковіч. Старонка ў сацыяльнай сетцы: vk.com/kizz333"
Дзякуем Яўгену за вестку! Дасылайце свае цмачыныя навіны на belaruskicmok@gmail.com!
Фота са старонкі Віктара Дарковіча.