^ Back to Top

У Лепелі паставілі другі помнік Цмоку (фота)

Пра другі па ліку помнік Цмоку ў Лепелі паведамляе карэспандэнт сайта Lepel.by Валадар Шушкевіч. Здымкі таксама належаць спадару Шушкевічу.

Другі па ліку Лепельскі Цмок паўстаў каля будынка Лепельскай раённай газавай службы -- і на замову гэтай арганізацыі. Шыпы на ягонай спіне і шыі выглядаюць як языкі полымя -- што блізка газавікам.

На цяперашні момант скульптар Ігар Трыба працягвае працы па мантажы і афарбоўцы скульптуры.

Іх плануецца скончыць да 7 верасня, калі будзе адзначацца Дзень газавіка. дарэчы, менавіта ў гэты дзень у Лепелі пройдзе і фестываль "У гасцях у Лепельскага Цмока", праграму якога можна пачытаць тут.

Нагадаем, Лепельскі Цмок -- ці не самы вядомы з усіх беларускіх Цмокаў. Яго нават праславіў у сваіх творах пісьменнік Уладзімір Караткевіч. На адкрыцці першага ў Беларусі помніка Цмоку год таму мясцовы кіраўнік выказаў спадзяванне, што гэты Цмок стане яшчэ адным брэндам Лепельскага краю.

 

Больш фота і інфармацыі глядзіце на сайце Lepel.by