Запрашаем 8 жніўня ў Гарадскі парк г. Лепель на фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”!
Усе дзеі адбываюцца ва ўрочышчы Цмока – гарадскім парку:
- магічны яр: старажытныя практыкі стасункаў з духамі прыроды, абрадавыя песні і танцы, Уладзімір Долін (Масква) з удзелам студэнтаў БДУКіМ (Мінск; абрадавае дзеянне на шчасце і дабрабыт Лепельскага краю і яго жыхароў
- музычны алімп: Стары Ольса, Naka, Trio de Vilna, Рокаш, Алесь Камоцкі, Vuraj і інш.
- танцавальная лагчына: майстар-класы па народных танцах, песнях;народныя гульні;экатэхналогіі па вырабе прадметаў побыту, прадуктаў харчавання
- кулінарны востраў: кулінарныя шэдэўры, вырабы народнай кухні і майстар-класы
- даліна майстроў: майстар-класы, выстава-продаж вырабаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Літвы, Расіі, Кітая
- дзіцячы пагорак: народныя забавы, гульні, казкі, легенды, паданні
- турыстычнае ўзбярэжжа: прэзентацыі аздараўленча-курортных устаноў і санаторыяў Беларусі
- квэст-гульня “У пошуках скарбаў Цмока”. Папярэдні запіс удзельнікаў: shukajby@gmail.com.
У межах фестывалю адбудзецца трэнінг-практыкум для ўстаноў сферы турызму. Азнаямленняе з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця турызму, міжнароднае супрацоўніцтва. Арганізатар – Нацыянальнае агенцтва па турызме (Райвыканкам, зала паседжанняў, 15.00)
г. Лепель, гарадскі парк
Пачатак 11.00
Уваход вольны
Даведкі: (02132) 6-15-13, (029) 597-00-36