^ Back to Top

Адзіную ў Беларусі пячору назвалі Цмокавай! (фота, відэа)

Тэкст Глеб Лабадзенка

Фота Аляксандр "Таранціна" Ждановіч

Пашукаўшы Цмока на Наваградчыне (РАЗ, ДВА) і Веткаўшчыне (РАЗ, ДВА), мы скіравалі наш “лэндровер” (ласкава прадстаўлены кампаніяй “Атлант-М Брытанія”) у бок Браслаўскіх азёраў. Дарогаю, як водзіцца, не прамінулі дзясяткаў іншых цікавостак. Нашымі гідамі і спадарожнікамі гэтым разам выступілі адразу два эксперты. Андрэй Дыбоўскі — стваральнік сайта “Глобус Беларусі”. Гэта сучасны Напалеон Орда — адзіны чалавек у Беларусі, які аб’ехаў 99% нашых помнікаў архітэктуры і стварыў з гэтага ўнікальную анлайн-энцыклапедыю. Кастусь Шыталь — адзін з найлепшых краязнаўцаў Глыбоччыны, жыхар Параф’янава. Такім чынам…

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0353

 

Бабцы: 30 каменных крыжоў на адных могілках

Калі кіраваць з Мінска ў бок Полацка, то адразу пасля Бягомля (дзе стаіць здаровы самалёт на развязцы) будзе вёска Бабцы. Злева важна не прапусціць краму, бо адразу пры ёй неабходна збочыць налева ў кірунку лесу, дзе размясціліся старадаўнія могілкі. Тут вас чакае сапраўдны цуд — каля 30 каменных старадаўніх крыжоў вышынёю ад 40 сантыметраў да 2 метраў! Нідзе больш у Беларусі вы не пабачыце столькі каменных крыжоў у адным месцы! Колькі ім гадоў, не ведае ніхто. Нават мясцовая жыхарка, якую мы сустракаем напаўдарозе да могілак.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0365

— Мая мама пражыла 98 гадоў, а як яна была малая — тыя крыжы ўжо даўно стаялі, — паведамляе кабета. — Ніхто не памятае, адкуль яны, але ў Бабцах іх заўсёды вельмі шанавалі!

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0376

І не толькі ў Бабцах! Якраз гэтаю дарогаю ездзіць у родныя Вушачы народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Калі дзядзька Рыгор пачуў два гады таму пра крыжы, то заехаў пабачыць іх на свае вочы. Ад чаго і нарадзіўся верш:

У лесе,

Ў зялёнай імжы

Затуленыя вякамі

Каменныя стыгнуць крыжы

З адсечанымі рукамі.

 

Калі багоў даўніны

Хрысцілі —

Адцялі рукі.

І сталі крыжамі яны,

Сакральныя помнячы рухі.

 

Тут часу зацішна яшчэ.

Збягаюцца здані з адхонаў.

І камень сцюдзёна пячэ

Сузор’е паганскіх імёнаў.

 

Аднак на могілках нас чакае шок: лес над крыжамі цалкам спілавалі! Лес з барадулінскага верша! Прычым калі вывозілі дрэвы і палілі галлё проста на могілках, многія камяні раскалоліся… Мабыць, мясцовая ўлада кіравалася выключна добрымі намерамі... Паглядзелі, што сюды пацягнуліся турысты і падарожнікі, і вырашылі “добраўпарадкаваць”. Чым, відавочна, нанеслі шкоду калі не самім крыжам, то атмасферы гэтага месца.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0417

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0450

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0454

 

 

Прыцягвае ўвагу самы вялікі крыж. Не толькі сваёй вышынёй (каля 2 метраў), але і тонкасцю: калі глядзець на крыж збоку, ён выглядае практычна плоскім.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0422

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0460

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0393

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0471

 

Валасатка: унікальная капліца пасярод поля

За вёскай Валасатка, у чыстым полі пад агромністай бярозай, стаіць каталіцкая капліца.

— Абавязкова варта заехаць! — рэкламуе Андрэй Дыбоўскі. — Тым больш што без джыпа вы туды наўрад ці заберацеся.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0640

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0589

Сапраўды, па такіх калюжынах і ямінах на легкавушцы мы б не рызыкнулі спраўджваць прыгажосць капліцы на свае вочы.

Дабраўшыся туды, нехта скажа: што тут глядзець, хлявок нейкі! Аднак той хлявок стаіць тут ад 1848 года, што ўжо надае яму значнасці! Па-другое, непараўнальна чароўны сам краявід: агромністае поле, вялізнае дрэва і самотны храм .

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0581

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0484

— Па-трэцяе, у капліцы можна пабачыць вельмі цікавыя драўляныя фігуры Ісуса, Панны Марыі і апостала Яна, — кажа Андрэй Дыбоўскі. — Цалкам верагодна, што іх перанеслі сюды з нейкага іншага касцёла — магчыма, разбуранага ці знішчанага пажарам. Бо хараство фігур мала стасуецца з маштабам і размяшчэннем капліцы.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0488

— Андрэю, гэта ў іншым месцы маглі б не стасавацца, — далікатна пярэчыць Кастусь Шыталь. — А ў нас на Докшыччыне яшчэ некалькі капліц з такімі фігурамі ёсць. Дарэчы, зірніце, нейкі грамацей зняў карону з галавы Багародзіцы і ўкаранаваў апостала Яна. Зараз вярну на месца!

Паблізу капліцы знаходзіцца — скірда, таму ў нас ёсць мажлівасць ускараскацца на яе і агледзець капліцу ды панараму наваколля зверху.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0698

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0666

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0690

Гняздзілава: брама ў форме замкавых вежаў

У двары Гняздзілава таксама аглядаем капліцу ХІХ стагоддзя, якая мае набліжаную да круга форму. Капліца адноўленая і замкнутая. Праз падвальныя вокны можна пабачыць крыпту і старадаўнія панскія пахаванні.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0732

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0748

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0751

— Тут спачываюць паны Шышкі, пані Козел-Паклеўская, пані Дубэльт… — кажа Кастусь Шыталь. — За савецкім часам піянеры разрабавалі капліцу і параскідалі чалавечыя парэшткі. Таму калі аднаўлялі, то святары сабралі што засталося і перапахавалі ўсё ў адным каменным саркафагу…

Пры капліцы — старыя гаспадарчыя пабудовы. Далей паўз сажалку даязджаем да рэштак сядзібнай брамы.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0792

— Не перастаю захапляцца нашымі продкамі, якія нават браму будавалі з “замкавымі” матывамі ў форме вежы з зубцамі! — паглядае на браму Андрэй Дыбоўскі.

Дарэчы, гэтая “замкавасць” нашай архітэктуры — унікальная з’ява. І цяпер захаваліся дзясяткі старадаўніх “грамадзянскіх” пабудоваў, дзе відавочна прасочваюцца рамантычна-абарончыя рысы: зубцы, вежы ды вежачкі, контрфорсы, вузкія вокны-байніцы. Гэтыя рамантычныя дэталі можна сустрэць на дамах і сядзібах, хлявах ды стайнях, вакзалах ды корчмах, воданапорных вежах ды вяндлярнях…

 

Параф’янава: касцёл, дзе хрысцілі Ігната Дамейку

 

У родным Параф’янаве Кастусь Шыталь паказвае нам шыкоўны касцёл 1904 года.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0807

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0814

— На яго месцы раней стаяў драўляны, — тлумачыць Шыталь. — І вось у тым драўляным, паводле звестак даследчыка Адама Банецкага, хрысцілі вялікага сына беларускай зямлі Ігната Дамейку, навукоўца, нацыянальнага героя Чылі.

Маеце ўнікальную мажлівасць: паслухаць параф'янаўския званы на нашым відэа:

За вёскай прыпыняемся на могілках у вёсцы Рапяхі. Каля агароджы — шляхетныя старадаўнія каменныя крыжы. На надмагіллях знаёмае прозвішча: Дамейка.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0825

— Тут пахаваныя Зоф’я, Аляксандр і Тадэвуш Дамейкі, — паведамляе Шыталь. — Гэта вельмі блізкія сваякі Ігната Дамейкі: Тадэвуш — дзядзька, а Аляксандр — стрыечны брат. Сам Ігнат мог нарадзіўся якраз у маёнтку, куды мы зараз паедзем.

 

Сітцы: падзямелле, дзе жыве Цмок

 

Ад маёнтка Сітцы, якім валодалі Дамейкі, захаваліся фрагменты: брама, калоны ад сядзібы, падвалы, 500-гадовы дуб, казармы (кашары), сажалкі, рэшткі агароджы…

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0998

Брама нават у занядбаным выглядзе ўражвае. Вышынёю паверхі на тры-чатыры. У сцяне брамы — вітая лесвіца, па якой можна падняцца наверх. Можа, некалі тут была капліца як у Вострай браме ў Вільні ці ў Слуцкай браме ў Нясвіжы?

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0830

— Пра капліцу не чуў, а вось роўна над нашай галавой яшчэ не так даўно, перад 1939 годам, быў гадзіннік з боем, — дадае Кастусь Шыталь.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0859

Стоячы ў такой прыгожай браме, думаеш: на месцы Цмока жыў бы тут…

—Запрашаю пабачыць таямнічае месца, — чытае мае думкі спадар Шыталь. — Хадзем у падзямеллі!

За некалькі сотняў метраў ад брамы стаяць чатыры магутныя калоны.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0887

— Сама сядзіба ХVIII стагоддзя згарэла яшчэ дзвесце гадоў таму, — кажа Кастусь. — Дамейкі збудавалі новы дом непадалёк (ён не захаваўся), а гэтыя калоны пакінулі як памяць. Апроч калон захаваліся і магутныя сядзібныя падвалы.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0896

Да сустрэчы з таямнічымі падваламі мы падрыхтаваліся грунтоўна: зменнае адзенне, якое не шкада забрудзіць, боты, каска з ліхтарыкам, вялікі асобны ліхтар.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0930

— А тут прахалодненька! — задаволена выгукае пасля 35-градуснай спякоты наш фатограф Аляксандр Ждановіч. — Нават камары ў такім холадзе не жывуць!

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0936

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0939

Перад намі — вялікі пакой. З аднаго боку — яўна замураваны праход. З іншага — кавалак абваленага скляпення, праз адтуліну прабіваецца святло. У сценах — выбоіны. Бадай, аматары лёгкай спажывы шукалі тут золата Дамейкаў. Немаведама, ці знайшлі золата, а сцены папсавалі добра.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0932

Злева ў сцяне — праход у іншую залу. У арцы — яшчэ адна вялікая выбоіна, напамін пра чорных капальнікаў. Падобная карціна і ў астатніх дзвюх залах.

Фатаграфуем тут нашых цмокаў. Балазе, вялікага дысанансу з таямнічымі панскімі падзямеллямі яны не ствараюць і глядзяцца тут досыць арганічна.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0943

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-0974

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1025

Дарогаю ды Глыбокага прыпыняемся агледзець гару Варганіху паблізу вёскі Варганы.

— Дзе-дзе, а тут дакладна мог бы жыць беларускі Цмок! — хітравата пасміхаецца Андрэй Дыбоўскі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1015

Варганская гара захавалася ад апошняга ледавіка, які прыйшоў дзесяць тысяч год таму. Мясцовыя ж кажуць, што яе насыпалі шапкамі шведскія салдаты. На ёй — гарадзішча 3-4 стагоддзяў. Вакол — курганныя могілкі. Гара — напраўду гара: 232 метры над узроўнем мора. Гэтую гару маляваў у 1920-я Язэп Драздовіч.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1096

 

Глыбокае: цмокі на дзвярах царквы

— Ведаю аднаго дзіўнага чалавека, — кажа на подступах да Глыбокага Кастусь Шыталь. — Дзівак сапраўдны! Лічыць, што Глыбокае — не самы прыгожы горад у нашым краі!

Кастусь прамаўляе гэта без ценю іроніі. І гэты ягоны патрыятызм выклікае глыбокую павагу! На просьбу Кастуся каля брамы сабора Раства Багародзіцы нас чакае іншы вялікі патрыёт Глыбокага — краязнаўца Юры Калбасіч.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1420

Храм збудаваны ў далёкім 1640 годзе. Пра той час нам нагадваюць дзве суворыя вежы пры тылавым фасадзе храма. Аднак у 1735 годзе выбітны віленскі архітэктар Ян Глаўбіц, пачынальнік стылю “віленскае барока”, перабудоўвае глыбоцкі храм, дадаючы яму дзве новыя барочныя вежы. Пры тым старыя вежы засталіся на месцы, і храм з чатырма вежамі пачаў нагадваць велічную крэпасць.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1430

На гэтым храме Глаўбіц, можна сказаць, “патрэніраваўся”, каб пазней адбудаваць узарваны Пятром І Сафійскі сабор у Полацку. Адбудаваць зусім іначай, чым сабор выглядаў у XI стагоддзі — але зрабіць Сафійку такой, якой мы ёй захапляемся вось ужо больш за 280 гадоў.

Глыбоцкі касцёл кармелітаў неўзабаве пасля паўстання 1831 года забралі пад праваслаўную царкву — за тое, што манахі і святары актыўна падтрымалі паўстанцаў, у касцельных лёхах нават быў склад зброі.

Дапытлівы чытач скажа: гэта ўсё здорава, але прычым тут цмокі? Але нашую экспедыцыю не правядзеш. Цмокі пільнуюць нас проста на царкоўных дзвярах!

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1100

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1114

Пра іх паходжанне існуе версія Аляксандра Івашчонка, манаха ордэна канонікаў рэгулярных у Неапалі. Паводле яе, браму замовіў недзе ў Еўропе глыбоцкі ксёндз па дарозе ў Рым. Вяртаючыся назад, ён убачыў, што майстар выразаў на ёй цмокаў! З тае пары гэтыя міфічныя істоты і пільнуюць глыбоцкі храм…

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1129

Наш экскурсавод Юры Калбасіч прапануе падняцца на вежу-званіцу.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1396

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1405

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1416

40 метраў у вышыню — і перад намі маляўнічая панарама Глыбокага: Траецкі касцёл 1764 года, старасвецкая забудова цэнтра, колішні Беразвецкі кляштар, дзе цяпер знаходзіцца турма…

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1369

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1318

— Беразвецкі касцёл разабралі за савецкім часам, а цэглу выкарысталі на гаспадарчыя патрэбы, — кажа спадар Юры. — Прычым спосаб вынайшлі такі: рабілі ў сцяне дзіру, засоўвалі туды прамочаныя газаю анучы і падпальвалі. Рошчына, якой была замацаваная цэгла, трэскалася, траціла свае ўласцівасці і тады калупаць сцяну рабілася значна лягчэй… Дарэчы, не так даўно дакладная копія Беразвецкага касцёла была адбудаваная ў Беластоку.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1376

Мы дзівімся краявідам, а Юры Пятровіч хітравата кажа:

— Вось прыкладна так 200 гадоў таму на гэтай самай вежы дзівіўся глыбоцкім краявідам Напалеон!

Гэта ні разу не выдумка мясцовых краязнаўцаў, а гістарычны факт: французскі імператар, праходзячы праз Беларусь, некалькі дзён начаваў у кляштары кармелітаў пры гэтым касцёле. Будынак кляштара захаваўся, але знаходзіцца ў аварыйным стане. Як казала мне адна мясцовая бабулька, прачнуўшыся нараніцу, Банапарт зачаравана ўздыхнуў: “Была б мая воля — узяў бы гэты касцёл на далонь і перанёс яго ў Парыж, паставіўшы побач з Нотр-Дамам!” Зрэшты, імператар яўна хацеў абставіць Нотр-Дам беларускімі касцёламі, бо падобную гісторыю даводзілася чуць яшчэ пра тузін нашых храмаў, ажно да касцёла Святой Ганны ў Вільні.

Вельмі шкада, што ні на вежы, ні на будынку кляштара апантаны турыст не можа сфоткацца пад шыльдай “тут быў” альбо “тут начаваў Напалеон”… Дорым ідэю мясцовым патрыётам!

Вяртаемся ўніз. Юры Калбасіч прапануе спусціцца пад зямлю, для чаго адкідае дыван і адчыняе масіўныя дзверы ў падлозе.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1310

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1159

Тут, у крыпце касцёла, стагоддзямі хавалі манахаў, святароў ды проста выбітных ды заможных глыбачан. Аднак ужо за савецкім часам тут было здзейснена злачынства: камуністы забілі прынамсі 54 чалавекі і, каб схаваць злачынства, замуравалі іх роўна пад лесвіцай, якая вядзе ў падзямелле. Парэшткі былі знойдзеныя літаральна некалькі год таму, калі крыпту прыводзілі ў парадак. А прыводзіць было ад чаго: за савецкім часам тут проста на касцях і магілах размясцілі цэх кансервавага завода.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1257

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1167

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1173

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1176

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1242

На падлозе крыпты дзе-нідзе ланцужкамі агароджаныя закапаныя труны, каб на іх не ступалі нагамі. У сценах — сляды былых пахаванняў, разрабаваных за саветамі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1252

Заходзім у бакавы пакойчык крыпты.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1203

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1231

—Тут у нас міні-музей: складаем ўсе тутэйшыя знаходкі, — тлумачыць Юры Пятровіч. — Напрыклад, матэрыяльнае абвяржэнне “лямпачкі Ільіча”. Ленін нібыта даў мясцовым электрычнасць. Хлусня! Вось знойдзеная тут парцалянавая фішка з расійскім арлом, якая сведчыць, што электрычны дрот у Глыбокім працягнулі задоўга да Леніна.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1250

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1265

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1283

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1277

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1302

Іншыя знаходкі — шматлікія манеты, спражкі, аптэкарскія бутэлечкі, патроны, посуд, піўная бутэлька ХІХ стагоддзя з Вільні, штык часоў Расійскай імперыі.

У сцяне Юры Пятровіч звяртае нашую ўвагу на цэглу з адбіткам дзіцячай нагі. Жывое прывітанне ад невядомага беларусіка XVII стагоддзя!

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1247

Непадалёк на могілках можна пабачыць магілу Фердынанда Мюнхгаўзэна, якая ўжо стала сапраўднай турыстычнай фішкай! Калі гэта не сам легендарны барон, то ягоны сваяк — дакладна. Бо барон Мюнхгаўзэн, як вядома, адзін час служыў у войску ў Горадні.

 

Цэнтр Еўропы і самае глыбокае возера Беларусі

Дарогаю зазіраем у вёску Прошкава, дзе стаіць жоўтая капліца святога Рафала ХІХ стагоддзя.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1457

У суседніх Барыскавічах хутка аглядаем сядзібу Дубашынскіх ХІХ стагоддзя.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1467

На трасе Андрэй Дыбоўскі крычыць:

— Тармазі!..

Халера ясная! Вось так мы ледзь не праваронілі Цэнтр Еўропы!

Пра гэта паведамляе паржавелы ўказальнік: “Цэнтр Еўропы, вёска Івесь — 14 км”.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1488

З указальніка можна даведацца, што ў Цэнтры Еўропы катаюць на конях і ладзяць турызм ды адпачынак. Робім здымак, каб засведчыць, што ў Цэнтры Еўропы жыве беларускі Цмок!

Заязджаем пакупацца на самае глыбокае возера Беларусі (53,7 метра), якое мае “лагічную” назву — Доўгае. Зрэшты, па форме яно і праўду доўгае. Тут, як вы ўжо здагадаліся, таксама не можа не жыць беларускі цмок!

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1492

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1510

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1533

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1543

 

Зябкі: цмачыны млын

Цмокі, як вы памятаеце, апроч азёраў звязаныя з кавалямі і млынарамі. Жорны — цмачыны сімвал. Шмат у якіх паданнях Цмок, якога мясцовыя жыхары пасадзілі на каня, псіхаваў і кідаў у іх менавіта жорнамі.

— Таму прапаную агледзець стары млын у вёсцы Зябкі, — раіць Андрэй Дыбоўскі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1590

Каля млына спатыкаем мясцовую кабету.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1583

— Я амаль 40 гадоў працавала ў школе настаўніцай, мой бацька сябраваў з гаспадаром гэтага млына Рафаілам Ітманам, дачка таго Рафаіла цяпер жыве ў Пецярбургу, а мой зяць працуе ў Мінску ў Адміністрацыі прэзідэнта, — выдае нам за 30 секунд усе сакрэты кабета. Бадай, замежным шпіёнам было б вельмі лёгка працаваць у нашым краі!

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1599

За каштоўныя звесткі ўзнагароджваем нашага “інфарматара” цмачынай торбай і рушым далей. Ад Зябак да Празарокаў вядзе шыкоўная старадаўняя брукаванка — Альгердаў шлях. Нашаму цмоку выпадае гонар сфоткацца на дарозе, па якой некалі ездзіў вялікі князь!

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1608

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1610

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1633

У Празароках аглядаем неараманскі касцёл 1899 года і магілу аднаго з заснавальнікаў беларускага тэатра Ігната Буйніцкага.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1636

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1637

Наперадзе — самы цікавы пункт нашага маршрута.

 

Возера Гінькава: адзіная ў Беларусі пячора!

Ад Празарокаў едзем да вёскі Сахновічы. Па схеме глыбоцкага краязнаўцы Уладзіміра Скрабатуна стараемся знайсці жаданую цікавостку.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1677

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1692

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1709

Аднак дарога, якая вяла да пячоры яшчэ колькі гадоў таму, безнадзейна разараная. Зрэшты, для “лэндровера” такая крыўдная драбяза перашкодай быць не можа.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1745

Вельмі хутка апынаемся на высокім абрывістым беразе, парослым дрэвамі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1751

Бур’ян — вышэйшы за машыну. Далей толькі пехам.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1761

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1774

Камары і авадні задаюць нам патрэбную хуткасць пошукаў пячоры.

Па абрыве асцярожна спускаемся на бераг возера, прыхапіўшы ўвесь неабходны рыштунак.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1794

Даходзім да яра, пра які казаў спадар Скрабатун.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1805

Раздзяляемся: частка ідзе верхам, частка нізам. Бо пячора, паводле апісання, мусіць быць пасярэдзіне схілу.

— Сюды! Сюды! — крычыць Кастусь Шыталь, нібыта Цмок вырашыў патачыць аб яго кіпцюры.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-2010

Спяшаем на крыкі дарагога краязнаўцы і бачым напраўду нешта падобнае да пячоры: на схіле на паверхню выйшлі акамянелыя пароды, у якіх ёсць заглыбленне. Але ліхтары высвечваюць непрацяглую нару, куды можа ўбіцца хіба што ў меру дакормленае цмачанятка. Гэта яўна яшчэ не нашая пячора, бо ў нашай чалавек дакладна можа трапіць усярэдзіну.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-2025

Рушым па схіле далей, пакуль нарэшце не знаходзім. Яна, дакладна яна! На крутым схіле — акамянеласці, падобныя да першых. Але адтуліна сведчыць: кладзіся на пуза і паўзі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-2042

Прызнацца шчыра, хвілін пяць мы як страусы зазіралі ў гэтую дзіру і збіралі думкі да кучы. Але ж не дарма ехалі 250 кіламетраў!

Пераапранаюся, узбройваюся каскай з ліхтаром і вялікім ручным ліхтаром у дадатак. Кладуся на жывот, паварочваю галаву набок, выдыхаю і пачынаю паціху паўзці. У такім становішчы трэба прапаўзці па пяску метры 2-3 (людзям, якія пакутуюць на клаўстрафобію, гэтае практыкаванне настойліва не раю!), пакуль не з’явіцца магчымасць падняць галаву і агледзецца.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1839

Убачанае ўражвае: “сталактыты” і “сталагміты” з пясчаніку, камяні і каменьчыкі, якія патанаюць у іх, як арэхі ў шакаладзе…

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1849

Адзін з пясчанікавых наростаў на доле мае акруглую форму і жыва ўяўляецца нам скамянелым яйкам Цмока!

Раптам ліхтар выхоплівае з цемры некалькі чарапоў і костак невялікіх жывёл памерам з лісу.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1871

— Хлопцы, ды я тут не першы! — крычу калегам на волю.

На дапамогу спяшае наш бравы фатограф Аляксандр Ждановіч, падбадзёрваючы мяне:

— Папрасі Цмока не есці цябе вельмі хутка, хачу зрабіць пару кадраў!..

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1922

Трапіўшы да мяне, Аляксандр выгукае:

— Нічога сабе! Вось ужо не думаў, што пабачу ў Беларусі сапраўдную пячору!

 

Паколькі нашая пячора не мае афіцыйнай назвы, тут жа ўрачыста пастанаўляем назваць яе Цмокавай.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1960

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1976

Следам за фатографам у пячору запаўзае Андрэй Дыбоўскі. Мы абсалютна вольна сядзім там утрох. Памеры пячоры такія, што і яшчэ некалькі чалавек свабодна селі б побач. Стаць не станеш, а калі сядзіш, то над галавой яшчэ застаецца сантыметраў 40-50. Апроч асноўнага грота, дзе мы сядзім, у бакі адыходзіць некалькі хадоў, куды можна паўзком пралезці на два-тры метры далей, а потым яны бязлітасна звужаюцца…

— Прапаную нашую шыльду “Тут жыве беларускі Цмок!” пакінуць не на ўваходзе ў пячору, а непасрэдна тут, для самых смелых! — раіць Андрэй Дыбоўскі.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1858

Прыслухоўваемся да талковай думкі і пакідаем шыльду разам з нашым чырвоным Цмокам. Хто з чытачоў першым дашле здымкі сябе і шыльды з Цмачынай пячоры?

P.S. Нашым паслядоўнікам падказваем найпрасцейшую дарогу да пячоры. Перад вёскай Сахновічы (калі ехаць з Празарокаў) трэба збочыць па звілістай дарозе налева да возера Гінькава. Даехаць да пляжа з альтанкаю і далей ісці па сцежцы ў лесе берагам возера далей ад пляжа. Праз некалькі сотняў метраў пяройдзеце згаданы раней яр. Трэба ісці па ніжняй сцежцы далей і яшчэ праз сотню-другую будзе круты пад’ём уверх да пячоры. Беларускі Цмок зычыць поспехаў шукальнікам прыгодаў!

Для натхнення -- відэа, як мы прабраліся ў пячору!

 

ПРАЦЯГ БУДЗЕ.

Tarantino.by-2013-Cmok-3-Braslavi-1926

Дзякуем кампаніі “Атлант-М Брытанія”, якая выступіла партнёрам вандровак “У пошуках Цмока”. Дзякуючы магутным джыпам Land Rover нам будзе лягчэй знайсці беларускага Цмока!
 
Атлант-М Брытанія
 
Афіцыйны дылер у Беларусі
 
Мінск, вул. Аэрадромная ,125А
 
тэл. + 375 (17) 335 33 33
 
 
 
Інфармацыйны партнёр акцыі — “Комсомольcкая правда” в Белоруссии”