^ Back to Top

У самым цэнтры Гомеля знайшлі будынак з выявах двух Цмокаў! (фота)

Вось, што піша шаноўны Іван:

"Восень – час збіраць ураджай, час збіраць Цмокаў. І вось яно здарылася! На галоўнай вуліцы горада (!) на фасадзе былі знайдзены барэльефы Цмокаў. Колькі гадоў хадзіў па вуліцы да Гомельскага дзядзінца, колькі разоў глядзеў на забудову вуліцы – а ніводнагаразу не ўбачыў Цмокаў. Яны размешчаны на адным са старых будынкаў (вул. Савецкая, 4, крама “Дары Мора”) гістарычнай забудовы Гомеля. Якраз нумар 4 па вуліцы – асабняк багатага месціча, пабудаваны з выкарытсаннем у аздабленні элементаў (барэльефы пад кожным вакном другога паверха) ў стылі барока і неарускім стылі. Вось так можа быць: што мільён разоў бачыш нешта, а трэба ўсяго зірнуць пільна адзін раз!"

Шаноўныя чытачы, а дзе бачылі беларускіх Цмокаў вы? Дасылайце цікавосткі на belaruskicmok@gmail.com

А Іван Осіпаў атрымлівае падарунак ад сайта "Краіна "Цмокаў" і кампаніі "Будзьма беларусамі!": сувеніры з выявай беларускага Цмока!

(Агульны здымак будынка Іван знайшоў у сеціве, а Цмокаў зафоткаў сам на тэлефон).