Афіцыйная назва манеты -- "Пакацігарошак". Аднак, апроч казачнага асілка, тут выяўлены і найпрыгажэйшы беларускі Цмок!
Як удалося даведацца нашаму сайту, наклад манет быў выпушчаны яшчэ ў 2009 годзе -- і на сёння яны зрабіліся вялікай рэдкасцю. Аматары беларускага Цмока палююць на такія манеты днём і ўначы!
Манета існуе ў двух варынятах -- срэбная (наклад 3000 штук) і медна-нікелевая (наклад 3500 штук). Распрацаваў дызайн манет беларускі майстар С.Заскевіч.
Што асабліва прыемна, нават на сайце Нацбанка нашага героя называюць не нейкім там безаблічным "змеем" ці "драконам", а менавіта Цмокам -- з вялікай літары!