-- Гэта проста нейкі жах! -- плакала ў слухаўку нашая чытачка Валянціна Гузік. -- Я не паверыла сваім вачам! Цяпер я буду баяцца хадзіць у тую краму!.. Як яны маглі!..
Мы неадкладна выехалі на месца.
Самыя страшныя чаканні апраўдаліся... На вітрыне ляжаў ён, Цмок. Цынічна зашыфраваны пад "рыбу-цмока".
Мы здзейснілі кантрольную закупку. Але, натуральна, і ў думках не было паспытаць, які Цмок на смак. Пакецік быў перададзены куды трэба.
-- Цмокавым камітэтам па гораду Мінску распачатая праверка паводле дадзенага факта, -- паведаміў нам прэс-аташэ камітэта Макар Цмочкін. -- Закуплены вамі матэрыял адпраўлены на экспертызу.
Тым часам, сушаны Цмок дагэтуль не выняты з продажу. Паводле словаў прадавачкі, гэты тавар карыстаецца папулярнасцю.
Мы будзем сачыць за развіццём падзеяў.