^ Back to Top

Акулін і Дранько-Майсюк сфоткаліся з Цмокам! (фота)

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку паэт і музыка, галоўны рэдактар часопіса "Верасень" Эдуард Акулін.

"Сёння з Леанідам Дранько-Майсюком наведалі радзіму Анатоля Вярцінскага -- Лепель, дзе у Цэнтральнай раённай бібліятэцы і Лепельскім Доме культуры наладзілі прэзентацыю 8 нумара часопіса "Верасень". Зразумела, што пасля сустрэч мы не маглі не пазнаёміцца з мясцовымі дастапомнасцямі -- Цмокам і Русалкай. Ды і помнік Льву Сапегу ніяк абмінеш. Што ні кажы, канцлер ВКЛ..."

Фота з Цмокам на памяць:

Як сапраўдны творца, Эдуард Акулін нават зарыфмаваў гэтую падзею.

Са сталіцы, што гэтак далёка,

не шкадуючы часу і сілы,

мы ляцелі амаль што на крылах,

каб Русалку украсці у Цмока...

 

Тут мелася на ўвазе, што непадалёк Цмока на беразе Лепельскага возера стаіць Русалка, з якой творцы таксама з задавальненнем сфоткаліся. Русалка аж засаромелася! 

Нагадваем, што ў Лепелі 9 лістапада адкрылі першы ў Беларусі помнік Цмоку! Наш рэпартаж можна пачытаць ТУТ.

А ТУТ пазнаёміцца з вандроўкай па Лепельшчыне экспедыцыі "У пошуках Цмока".

Сябры! Будзеце ў Лепелі, сфоткайцеся і вы з Цмокам, дашліце здымак на belaruskicmok@gmail.com -- і атрымайце прыз ад кампаніі "Будзьма беларусамі!"