Наш чытач з Брэста Мікалай Савейка піша:
"Цяпер у нас гандлюе Цмок (на старабеларускай мове Цмок мог пісацца і як Смок -- рэд.)!
Шпацыраваў сёння ў крэпасцi. На ніжэйшым здымку: налева да крамы, направа зусiм недалёка да музея "Берасце".
У краме паспрабаваў пагавырць з дзяўчынай прадавачкай на тэму Цмока.
Нажаль яна не падтрымала гутарку (відаць, Цмок забараніў казаць ёй пра гэта ўголас -- рэд.).
А крама ў будынку таварыства паляўнiчых!"
Шаноўныя чытачы! Дасылайце і вы цмачыныя цікавосткі на belaruskicmok@gmail.com