^ Back to Top

Цмок віншуе ўсіх з Калядамі і Новым годам!

У канун Новага 2014 года ў рэдакцыю сайта паступіў незвычайны падарунак: ручнік з выяваю навагодняга Цмока. Неадкладна дзелімся ягонаю выяваю.

Цмок шчыра дзякуе сваім чытачам з Серабранкі за такі цудоўны падарунак. І перадае яго ў музей Поля чудзес.

У адказ Цмок звяртаецца да чытачоў:

Дарагія беларусы!

Шчыра віншую вас з Калядамі і Новым годам!

Зычу вам не зелянець ад негатыўных эмоцый, а зелянець толькі каб зрабіцца цмокамі - і стацца незвычайна моцнымі і спрытнымі!

Хай усе вашыя жаданні спраўджваюцца! А калі нейкія не будуць спраўджвацца -- звяртайцеся, я з імі пагутару на гэтую тэму ;)

Са святамі -- і будзьма цмокамі!

 

Ваш Цмок.