Здымак расцяжкі даслаў наш чытач Сяржук Васілеўскі.
- Сфоткаў на Нямізе днямі, - патлумачыў Сяржук. - Вісела яна насупраць Траецкага прадмесця, на спарудзе ў двары колішняй 2-й лякарні. Цяпер ехаў, дык няма яе ўжо, знялі...
Пакуль ніводная група прыхільнікаў Цмока не ўзяла на сябе адказнасць за такую дзёрзкую акцыю.
Калі вам нешта вядома пра гэты неардынарны факт, звяжыцеся з намі!