Здымак зроблены ў сталіцы Швецыі Стакгольме. Як патлумачыў Уладзімір Сіўчыкаў (на фота), фоткацца з Цмокам спераду ён не наважыўся - каб асабліва не злаваць таго.
Дарэчы, сама назва карабля вікінгаў "дракар" хавае ў сабе цмока. Бо нарвежскае Drakkar складаецца са старажытнаскандынаўскага Drage — "цмок, дракон" і Kar — "карабель", даслоўна — "карабель-цмок".
А вось іншыя здымкі гэтага дракару, якія мы адшукалі ў інтэрнэце.
А дзе бачылі Цмока вы? Дасылайце здымкі на belaruskicmok@gmail.com!