У нашым суперскладаным конкурсе ёсьць першыя пераможцы!
Першым прыйшоў здымак ад Змітра Навумава, які піша: "На здымку мой сын Ромка, аматар мiнскiх баскетбольных "Цмокаў"!

А пан Андрэй Бука падпісаў свой здымак так: "Маё першае знаёмства з Цмокам!" Прыз для яго адпраўляецца ў Шаркаўшчыну!

Віншуем пераможцаў ды заклікаем паўдзельнічаць іншых!