^ Back to Top

Цмок заўважаны ў трох рэгіёнах Беларусі (фота)

Гэтак, наш чытач Вадзім Мартыненка даслаў тэрміновае паведамленне: Цмок заўважаны ў гомельскім парку. І прыклаў фота.

З'яўленне Цмока ў Гомелі стала ўжо прыктычна звычайнай справай. Чаго толькі варты Амулет Цмока ў самым сэрцы Гомеля і Дом з Цмокамі непадалёк.

Назаўтра Цмок, як той Усяслаў Чарадзей, адгукнуўся ўжо ў іншым канцы нашай краіны -- Гародні. Чытачкі Аньця і Кася даслалі здымак з Цмокам на наш электронны адрас. Больш за тое, Аньця і Кася распавялі, што ў іх гарадзенскім медычным універсітэце дзень беларускай культуры называўся... "Прывітанне, Цмок!.."

У Гародні Цмок, відавочна, затрымаўся на начоўку, бо назаўтра чытачка Anna Petušek даслала яшчэ адну ягоную выяву -- на гэты раз Цмок імкліва пралятаў у гарадзенскім небе.

 

Зафіксаваны таксама дыпламатычны візіт беларускага Цмока ў Эстонію. Наш сталы чытач Павел Бераговіч, які ўжо некалі сфоткаў Цмока пад Ракавам, даслаў цяпер Цмока, пабачанага ажно ў Эстоніі.

Шаноўныя чытачы, дасылайце і вы свае здымкі Цмока на адрас belaruskicmok@gmail.com

Будзьма цмокамі!